Лявон Вольскі — Śpiavajcie

Слушать Лявон Вольскі — Śpiavajcie

Текст Лявон Вольскі — Śpiavajcie

Сьпявайце, людзі, песьні сонца,
Бо песьні сонца — гэта моцна.
Мацнейце ў кожным кілаваце.
Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявайце!

Сьпявай-сьпявайце, людзі, песьні праўды,
Хоць ім ня кожны будзе рады.
Але ж вы рады ўсім давайце.
Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявайце!

Сьпявай-сьпявайце песьні пра каханьне,
Тады каханьне не завяне.
Сваіх каханых абвівайце.
Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявайце!

Сьпявай-сьпявайце, людзі, песьні злосьці,
Вы ж ненавідзіце кагосьці.
Таму давайце, не хавайце.
Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявайце!

Сьпявай-сьпявайце, людзі, песьні здрады
Пад біт салодкае эстрады.
Атруту ў келіх налівайце.
Сьпявайце! Сьпявайце! Сьпявайце!
Сьпявай!

А калі раптам не пяецца,
Калі ня прагне песьні сэрца,
Тады свой голас адключыце.
Маўчыце! Маўчыце! Маўчыце!
Маўчыце! Маўчыце! Маўчыце!
Маўчыце! Маўчыце! Маўчыце!