Лявон Вольскі — Radzima naradziła

Слушать Лявон Вольскі — Radzima naradziła

Текст Лявон Вольскі — Radzima naradziła

А калі жыць — дык у палацы,
Там дзе прыгожыя паласы,
Там дзе мармур, граніт і вазы,
І залатыя ўнітазы.

А калі красьці — дык мільёны,
І не драўляных, а зялёных.
А як кахаць — дык каралеву,
Без аніякага сумневу.

Радзіма нарадзіла
Чарговага дэбіла,
Радзіма нарадзіла…
Радзіма нарадзіла
Чарговага дэбіла,
Чарговага дэбіла…

А калі езьдзіць — дык на “Поршы”,
І каб мадэль была апошняй.
А як насіць — дык толькі “Найк”
Ці “Адыдасы” на крайняк.

Радзіма нарадзіла
Чарговага дэбіла,
Радзіма нарадзіла…
Радзіма нарадзіла
Чарговага дэбіла,
Чарговага дэбіла…

Пакуль палаца я ня маю
І каралеву не кахаю.
Але ўсё гэта справа часу,
Пайду ў магаз вазьму півасу.

Радзіма нарадзіла
Чарговага дэбіла,
Радзіма нарадзіла…
Радзіма нарадзіла
Чарговага дэбіла,
Чарговага дэбіла…

Радзіма нарадзіла
Чарговага дэбіла,
Радзіма нарадзіла…
Радзіма нарадзіла
Чарговага дэбіла,
Чарговага дэбіла…