Лявон Вольскі — Pałon

Слушать Лявон Вольскі — Pałon

Текст Лявон Вольскі — Pałon

Ты прачынаесься ранкам, а неба няма
Ты выходзіш з дому, а дарогі няма
Ты ўдыхаеш на поўныя грудзі, а паветра няма

Ёсьць турма
Ёсьць турма

Ня ты натыкаесься на сьцяну, а яна на цябе
Ня ты падаеш у бездань, а яна ў цябе
Ня ты выключаеш сьвятло, а яно цябе

Як на вайне
Як на вайне

Што застанецца, калі попел пакрые ўсё?
Што застанецца, калі вецер разьвее ўсё?
Што застанецца, калі скончыцца ўсё?

Толькі любоў
Толькі любоў
Толькі любоў
Толькі любоў