Лявон Вольскі — Try čarapachi

Слушать Лявон Вольскі — Try čarapachi

Текст Лявон Вольскі — Try čarapachi

Калі раптам адчуеш камунальныя пахі
І жыццё цябе возьме ў пятлю
Зразумееш тады, што тры чарапахі
Па-ранейшаму цягнуць Зямлю
Калі выйдзеш у горад ці залезеш у горы
І з людзьмі ўсталюеш кантакт
Зразумееш тады, што і сёння, і ўчора
Наша месца на трох кітах

Гэй, ла-ла-ла-лай
Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе
Гэй, ла-ла-ла-лай
Ты не чакай, ты не чакай

Не было Галілея і Боба Марлея
Не было Сальвадора Далі
Ні Леніна, ні Ленана, ні Карла Лінэя
А кіты, чарапахі былі

Гэй, ла-ла-ла-лай
Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе
Гэй, ла-ла-ла-лай
Ты не чакай, ты не чакай

Каб любіць Беларусь, нашу мілую маму
Трэба ў розных краях пабываць
Зразумееш тады — пад тваімі нагамі
Тры сланы нерухома стаяць

Гэй, ла-ла-ла-лай
Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе
Гэй, ла-ла-ла-лай
Ты не чакай, ты не чакай

Гэй, ла-ла-ла-лай
Ты не чакай, сюрпрызаў не будзе
Гэй, ла-ла-ла-лай
Ніхто не чакае — і ты не чакай

Гэй, ла-ла-ла-лай
Ты не чакай, чаканне дастала
Гэй, ла-ла-ла-лай
Ты не чакай, ты не чакай

Е-е-е-е

Гэй, ла-ла-ла-лай
Ты не чакай, чаканне дастала
Гэй, ла-ла-ла-лай
Ніхто не чакае — і ты не чакай