Лявон Вольскі — Niama kali

Слушать Лявон Вольскі — Niama kali

Текст Лявон Вольскі — Niama kali

Хацелася эпасу, космасу
Розгаласу і пэрформансу.
Хацелася так, што трымцелася
І білі маланкі з вачэй.

Цяпер час высноваў ды вынікаў
Сярод гэтых снобаў і цынікаў
Што выканаў ты, а што выкінуў
Што грэе цябе, што пячэ.

“Не, гэта зусім не дэпрэсія”, —
Кажу так сабе кожны месяц я.
І пошук чароўнага крэсіва
Нібыта працягваю зноў.

Рэфрэн:
Няма калі нам, няма калі нам, няма куды
Няма куды нам, няма куды нам, няма чаго.

Хто ведае, хто яго ведае,
Каго з нас зрабілі мас-мэдыя.
Мы ўсе пэрсанажы камэдыі,
Што цягнецца безьліч гадоў.

Рэфрэн:
Няма калі нам, няма калі нам, няма куды
Няма куды нам, няма куды нам, няма чаго
Няма чаго нам, няма чаго нам, няма каму
Няма каму нам, няма каму нам, няма калі
Няма чаго нам, няма чаго нам, няма каму
Няма каму нам, няма каму нам, няма калі.

Стаміліся людзі ад подзьвігаў,
Ад рукавадзяшчых работнікаў.
А мне адштурхнуцца б ад ходніка
І ў шэрае неба ўзьляцець.

Але хаця крылы і маюцца,
Кудысьці раз-пораз хаваюцца.
Калісьці яно атрымаецца,
Галоўнае вельмі хацець.
Рэфрэн.