Лявон Вольскі — Pavietrany šar

Слушать Лявон Вольскі — Pavietrany šar

Текст Лявон Вольскі — Pavietrany šar

OK, тут усё OK
Толькі дыхаць мне з кожным днём цяжэй
Паветра зусім няма
Колькі не ўдыхаю — усё дарма
Глядзець на брудны горад і крэмзаць мемуары —
Не варта вачэй і не варта рук
І я гляджу на зоры, і я гляджу на хмары
І слухаю ўласнага сэрца стук

Падымі мяне па-над зямлёю
Падымі мяне ў светлы абшар
Падымі мяне над мітуснёю
Падымі мяне паветраны шар

Ляцець, над зямлёй ляцець
Бачыць гарады, бачыць сто дарог
Глядзець, на мяне глядзець,
Сонным позірка будзе мой народ
На нешта вырашацца прыспеў, напэўна, час
Паветрам свабоды дыхаю я
Унізе сям’я ды праца, і сто неадкладных спраў
Якія сто разоў я адкладаў

Падымі мяне па-над зямлёю
Падымі мяне ў светлы абшар
Падымі мяне над мітуснёю
Падымі мяне паветраны шар

Няхай вы казалі мне
Пра няўдзячны лёс і пра сумны фінал
Але бачу неба я
Дыхаў небам я, неба я кранаў

Падымі мяне па-над зямлёю
Падымі мяне ў светлы абшар
Падымі мяне над мітуснёю
Падымі мяне паветраны шар

Падымі мяне па-над зямлёю
Падымі мяне ў светлы абшар
Падымі мяне над мітуснёю
Падымі мяне