Лявон Вольскі — Dom
Слушать Лявон Вольскі — Dom
Текст Лявон Вольскі — Dom
Ужо нам песьні не пяе наш добры дом,
Стары наш дом, наш бедны дом.
Не сустракае цеплынёю ды сьвятлом,
Ні цеплынёй, ані сьвятлом.
І мы ўжо даўно не размаўляем зь ім,
Сядзім ямо, ляжым і сьпім.
Ці то праз шыбіну на вуліцу глядзім
На шэры дом, на шэры дым.
Вестак няма ад Бога,
Уздыбілася падлога.
Хуткая дапамога
Не дапаможа нам.
Мы не зважаем на расколіны ў сьцяне.
Нібыта ёсьць, а быццам не.
Відаць, што проста так лягчэй табе і мне.
Прасьцей табе, зручней і мне.
Вестак няма ад Бога,
Уздыбілася падлога.
Хуткая дапамога
Не дапаможа нам.
Толькі ў закутых сэрцах
Сонца праменьчык б’ецца.
Можа і адгукнецца
Заўтрашняя вясна.
І я чакаю, што калісьці з-за вакна
Пакажуць нам чароўны знак.
А калі не, дык хай тады ўсё будзе так,
Хай будзе так, хай будзе так.
Вестак няма ад Бога,
Уздыбілася падлога.
Хуткая дапамога
Не дапаможа нам.
Толькі ў закутых сэрцах
Сонца праменьчык б’ецца.
Можа і адгукнецца
Заўтрашняя вясна.