Лявон Вольскі — Lohkija-lohkija

Слушать Лявон Вольскі — Lohkija-lohkija

Текст Лявон Вольскі — Lohkija-lohkija

Здымай сядло, гасі святло
Па плечы снегу намяло
Ці то не снег, ці проста час
Змяняе свет, змяняе нас
Растуць дамы пасля дажджу
Будуем мы сваю мяжу
Будуемы мы магутны мур
Каб там схаваць сваю душу

Лёгкія-лёгкія
Нашы далёкія
Цяжкія-цяжкія
Блізкія нашыя
Светлыя-светлыя
Нашы памерлыя
Цёмныя-цёмныя
Нашыя штодзёныя

У светлым сне ці цёмных днях
Сказалі мне, што ты мая
Ніхто не чый, усе свае
І кожны дбае пра сябе
І кожны сам сабе бальзам
На раны лье начной парой
І мы глядзім бязглузды фільм
Дзе кожны сам сабе герой

Лёгкія-лёгкія
Нашы далёкія
Цяжкія-цяжкія
Блізкія нашыя
Светлыя-светлыя
Нашы памерлыя
Цёмныя-цёмныя
Нашыя штодзёныя

Было і ёсць, і наша злосць
Нібыта ў глытках нашых косць
Над намі страх, нібыта сцяг
І мы жывем, нібы ў гасцях
Збірай сяброў, запальвай газ
Усё стагодзе — дэкаданс
Здымай сядло, гасі святло
Па плечы снегу намяло

Лёгкія-лёгкія
Нашы далёкія
Цяжкія-цяжкія
Блізкія нашыя
Светлыя-светлыя
Нашы памерлыя
Цёмныя-цёмныя
Нашыя штодзёныя

Лёгкія-лёгкія
Цяжкія-цяжкія
Светлыя-светлыя
Нашы памерлыя
Цёмныя-цёмныя
Нашыя штодзёныя