Лявон Вольскі — Ameryka

Слушать Лявон Вольскі — Ameryka

Текст Лявон Вольскі — Ameryka

Прывітанне, Амэрыка!
Я твой заморскі госць.
Ты прабач, бо раней крыху
Не даваў веры, што ты ёсць.
Вадаспады і прэрыі,
І Біл Клінтан, і Іствуд Клінт.
Прывітанне, Амэрыка!
Запішы мяне ў свой плэйліст.

Прыпеў:
За акіянам — новы бераг.
За даляглядам — акіян.
Вось тваё мейсца, вось твой шэраг.
Мігціць экран…

Прывітанне, Амэрыка!
Прывітанне, краіна мар!
Для кагосьці — чароўны дар,
Для кагосьці — начны кашмар.
Прывітанне, Амэрыка,
Ацэола і Вінніту!
Так, я з іншага берага,
Так, я не нарадзіўся тут.

Прыпеў.

Да сустрэчы, Амэрыка!
Мы спаткаліся не дарма.
Ты прабач, бо раней крыху
Мне казалі: цябе няма.

Прыпеў.