Лявон Вольскі — Skončyłasia šoū

Слушать Лявон Вольскі — Skončyłasia šoū

Текст Лявон Вольскі — Skončyłasia šoū

Скончыліся сьвяты, скончылся шоў.
Раніцай дзяўчаты вернуцца дамоў.
Выключылі зорку, пагасілі сьцяг,
Замярзае збоку сумны аўтазак.

Скончыліся сьвяты…
Скончылася шоў…
Скончыліся сьвяты…

Сьціхла рэха сьпеваў, здохнуў гіт-парад.
Разьбіраюць сцэну, грузяць апарат.
Заўтра люд на працу пашыбуе зноў.
Цягнуць дэкарацыі — скончылася шоў.

Скончыліся сьвяты…
Скончылася шоў…
Скончыліся сьвяты…

Скончыліся сьвяты — сьпіць Мінаўтатранс,
Дружна аўтаматы паздаваў спэцназ.
Горад засынае нецьвярозым сном,
Хутка сонца ўстане — дзень пачнецца зноў.

Скончыліся сьвяты…
Скончылася шоў…
Скончыліся сьвяты…
Скончылася шоў…
Скончыліся сьвяты…
Скончылася шоў…
Скончыліся сьвяты…
Скончылася шоў…