Лявон Вольскі — Na vajnie

Слушать Лявон Вольскі — Na vajnie

Текст Лявон Вольскі — Na vajnie

Я на вайне, ты на вайне,
Мы на вайне… Ну як,
Ну як не разумееш ты?
Я жаўнер, ты жаўнер —
Мы ўсе жаўнеры на гэтай,
На гэтай дзіўнай вайне.

Гэта вайна, вайна
Усіх супраць усіх.
Ніхто ня хоча прайграць,
Ніхто ня можа перамагчы.

Яны не здаюцца:
\»Нясіце патроны!\»
Мы на вайне, ну як,
Ну як не разумееш ты?
Паўзі ды страляй.
Мы пераможам.
Незразумела, каго…
Каго і навошта.

Гэта вайна, вайна
Усіх супраць усіх.
Ніхто ня хоча прайграць,
Ніхто ня можа перамагчы.

Калі ж я загіну
Ад кулі варожай
Пастаў мне like, напішы,
Напішы мне comment.
І зноўку паўзі,
І зноўку змагайся
Незразумела за што…
За што і навошта.

Гэта вайна, вайна
Усіх супраць усіх.
Ніхто ня хоча прайграць,
Ніхто ня можа перамагчы.

Гэта вайна, вайна
Усіх супраць усіх.
Ніхто не прайграе,
І не пераможа ніхто,
І не пераможа ніхто…