Лявон Вольскі — Kraina-kałhas

Слушать Лявон Вольскі — Kraina-kałhas

Текст Лявон Вольскі — Kraina-kałhas

Ты, можа, акадэмік, а, можа, балярун
Але найперш — насельнік калгасу «Беларусь»
Ільготгыя крэдыты і будматэрыял —
І вось ужо глядзіш ты калгасны серыял

Усіх запрашаем на фарс
Спяшайцеся, толькі ў нас
Знікаюць прастора і час
На сцэне — Краіна-калгас

Заўжды ў кожны момант загадам старшыні
Цябе адправіць могуць на гной ці камяні
А калі раптам будзеш нязгодны з гэтым ты
Дык хутка разбяруцца калгасныя мянты

Усіх запрашаем на фарс
Спяшайцеся, толькі ў нас
Знікаюць прастора і час
На сцэне — Краіна-калгас

Сустракайце Дажынкі
Шрубачкі і спружынкі
Ешце смачныя шынкі
Набывайце машынкі

Усё не так і кепска: ты маеш права на
Штодзённую бутэльку калгаснага віна
Пакуль у гэтай трасцы ты бачыш нейкі сэнс
Ты — чалавек калгасны, ты — Agro sapiens

Усіх запрашаем на фарс
Спяшайцеся, толькі ў нас
Знікаюць прастора і час
На сцэне — Краіна-калгас

Усіх запрашаем на фарс
Спяшайцеся, толькі ў нас
Знікаюць прастора і час
На сцэне — Краіна-калгас