Лявон Вольскі — Hod za hodam

Слушать Лявон Вольскі — Hod za hodam

Текст Лявон Вольскі — Hod za hodam

Паралельны свет здзіўляецца з нас
Мы марнуем свае сілы і час
Мы маўчым калі нам трэба крычаць
Мы марудзім калі трэба пачаць

Год за годам
Год за годам

Для сяброў на пагатове нажы
Ды заўжды ў пашане нехта чужы
Нам заўжды не пажадана імжыць
Мы жывем нібы няхочацца жыць

Год за годам
Год за годам

А пасля, калі сканчаецца час
Так шкада нам неабачлівых нас
Што жыццё жылі нібы не ўсур’ёз
І заўсёды наракалі на лёс

Год за годам
Год за годам
Год за годам
Год за годам
Год за годам
Год за годам