Palina — Саломкі

Слушать Palina — Саломкі

Текст Palina — Саломкі

Босая ішла. Раса стаяла
Поле перайшла і ніц упала
Поўня адыйшла і сонца ўстала
А што будзе толку?
А што з таго толку?
А што з таго толку?

Заліва прайшла, зламала ружу
Пасярод мяне зацвіла лужына
Птушкі зімаваць ўляцелі гужай
Зіма будзе доўга

Я каб ведала дзе ўпасці, падклала б саломку
Чаго зараз бедаваць? Будзе мала толку
Я каб ведала дзе ўпасці, падклала б саломку
Чаго зараз бедаваць? Будзе мала толку

Каб я ведала, дзе ўпасці падклала б саломку
Падклала б саломку, падклала б саломку
Падклала б саломку, падклала б саломку

Каб я ведала, як жыць, спявала б як салоўка
Усе адно яно баліць
А што з таго толку?