Palina — Калыханка

Слушать Palina — Калыханка

Текст Palina — Калыханка

Думкі за вечар, — куды ісьці далечы?
Кім быць, кім стаць тым болей,
Каб быць на роднай волі…
Думкі ўвесь вечар, размова не аб нечым,
Размова аб канкрэтным,
Тым горш ужо аб’ектным.

У чым тут справы, ўсё нескладана.
Мам, я абяцаю табе зоркі.
У чым тут справы, праз дзесяць год я буду мамай.
Ды зразумею ўсё..,
ды зразумею ўсё.

Размова й размова, чыя гэта прапанова?
Ці сэрца, ці узросту,
Мо лепей быць дарослай?..
Думкі ўвесь вечар, ты раніцай прачнешся,
Тады паразмаўляем,
А зараз — засынаем.

У чым тут справы, ўсё нескладана.
Мам, я абяцаю табе зоркі.
У чым тут справы, праз дзесяць год я буду мамай.
Ды зразумею ўсё..,
ды зразумею ўсё.