Лявон Вольскі — Rola Hieroja
Слушать Лявон Вольскі — Rola Hieroja
Текст Лявон Вольскі — Rola Hieroja
Дзе рака зарастае травою
Дзе гара размаўляе з гарой
Спачываюць старыя героі.
Не прачнецца ніводны герой.
Ен прыйшоу і наўкол пацяплела
Ён узнік і растала імгла
І за ім у сусвет паляцела пагалосках
На крылах арла.
Роля героя, цяжкая роля
Доля героя быць на крыжы.
Слова як зброя
Светлая мроя
Трэба ісьці да апошняй мяжы
Ён ішоу па паселяшчах цемных
Ён ішоу па здзічэлай зямлі.
І паўсюль адчыняліся вокны
І знянацку сады зацвелі
Роля героя, цяжкая роля
Доля героя быць на крыжы.
Слова як зброя
Светлая мроя
Трэба ісьці да апошняй мяжы
Не спыніць нам жыццевыя хвалі.
Не змяніць нам адвечны статут
Сумны лес у героя ў фінале.
Чорных птушак чароды лятуць..
Дзе рака зарастае травою
Дзе гара размаўляе з гарой
Спаць спакойна старыя героі
Разам з імі спіць новы герой
Роля героя, цяжкая роля
Доля героя быць на крыжы.
Слова як зброя
Светлая мроя
Трэба ісьці да апошняй мяжы