Лявон Вольскі — Lepšyja na śviecie (Horšyja na śviecie)

Слушать Лявон Вольскі — Lepšyja na śviecie (Horšyja na śviecie)

Текст Лявон Вольскі — Lepšyja na śviecie (Horšyja na śviecie)

Мы ляцім, ляцім, ляцім, глядзі, не падай
Над галовамі старых і новых статуй
Над заводамі, што вырабляюць смецце
Прывітанне, неба, воблакі і вецер

Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім
Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце
Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім
Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце

Усё цвіце, цвіце, цвіце, цвіце і пахне
Хто пабачыць нас, дык той адразу ахне
Па-над дахамі дамоў, дзе тата з мамай
Над РУУСам, ЖЭСам і райвыканкамам

Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім
Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце
Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім
Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце

Мы з табою, як на палатне Шагала
Ўсяго багата і ўсяго нам мала
Мы ляцім, ляцім праз маладосць і лета
А з зямлі глядзіць ужо на нас ракета

Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім
Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце
Воблакі і вецер. Мы, як сонца, свецім
Лепшыя на свеце. Горшыя на свеце