Лявон Вольскі — Daloka
Слушать Лявон Вольскі — Daloka
Текст Лявон Вольскі — Daloka
Трымаецца свет
На няўклюдных гліняных нагах.
Між сезону снягоў
Нас вядзе зацярушаны шлях.
Скрозь холад і страх
Падымаецца велічны птах,
Ён кіруе далёка,
І вецер сцюдзёны няўзнак.
Далёка… Далёка…
Далёка… Далёка…
Ні свой, ні чужы,
Я іду ад мяжы да мяжы
Праз імжу, праз смугу
І праз жыццяў былых міражы.
І свой, і чужы,
Я іду ад душы да душы.
Дзе цудоўны той край,
Дзе зямлю не ўкрываюць крыжы?
Далёка… Далёка…
Далёка… Далёка…
Вось крыж, то нясі ж,
Над натоўпам ты сёння ўзляціш
У срабрыстую бель,
Дзе даўно ўжо гукаюць цябе.
Далёка… Далёка…
Далёка… Далёка…