Сябры, Анатоль Ярмоленко — Лазня

Слушать Сябры, Анатоль Ярмоленко — Лазня

Текст Сябры, Анатоль Ярмоленко — Лазня

Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць,
Разумею цяпер чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.

Што ім тыя пагоды паўднёвыя,
Што ім зелень платанаў і Альп,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І азёрны рабінавы край.

Сакавітыя пожні мурожныя
Не заменіш нічым і нідзе,
І зямлю, де сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе.

Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць,
Разумею цяпер чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
} 2 раза

Жураўлі ляцяць…