Сябры, Алеся — Каліна — каліна

Слушать Сябры, Алеся — Каліна — каліна

Текст Сябры, Алеся — Каліна — каліна

Каліна-каліна, я дзяўчына ладная
Не паказваю віду, куды ўвечары іду
А іду я, а іду рваць у полі лебяду
А за мной да лебяды ваявода малады

Каліна-каліна, вось такая навіна
Што мягчэй няма нідзе, як ляжаць на лебядзе
Каліна-каліна, выйдзе месяц з тумана
Паглядзець, як мы ляжым з ваяводам маладым

Хоць баюся я бацькоў, не спяшаюся дамоў
Будуць лаяць, будуць біць, а мне хочацца любіць
А мне хочацца кахаць, ваяводу цалаваць
Ваяводу мілаваць, покуль пеўні закрычаць

Каліна-каліна, вось такая навіна
Што мягчэй няма нідзе, як ляжаць на лебядзе
Каліна-каліна, выйдзе месяц з тумана
Паглядзець, як мы ляжым з ваяводам маладым