Песняры — Рушнiкi

Слушать Песняры — Рушнiкi

Текст Песняры — Рушнiкi

У суботу Янка ехаў ля ракi,
Пад вярбой Алёна мыла рушнiкi.
— Пакажы, Алена, броды земляку,
Дзе тут пераехаць на канi раку?

— Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды,
Не муцi мне толькi чыстае вады.
Ў маркоцi Янка галавой панiк,
Упусцiла дзеўка беленькiй ручнiк.

— Янка, мой саколiк, памажы хутчэй,
Хоць плыве, знiкае рушнiчок з вачэй.
— Любая Алёна, я ж вады баюсь.
Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.

Супынiўся гнеды пад вярбой густой,
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала цiха-цiха на усёй зямлi…
Па рацэ далёка рушнiкi плылi.
Стала цiха-цiха на усёй зямлi…
Па рацэ далёка рушнiкi плылi.