Palina — Хармс

Слушать Palina — Хармс

Текст Palina — Хармс

Усе, што як гэта ня мае падставы
Я і ўмоўна ты
Уяўляе сабой мелодыю паміж струн
Мне цяжка паверыць
Што я там быў і ня быў
Затоплены небасхіл
Разбураны мур

Напісаў можа гэта Хармс
Так прыгожа а(б) чысціні
Ўсе прыгожа ў першы раз
Ці то ножык, верш, дотык, боль

Я больш не адчуваю соль
Я абразлівы дысананс
Альбо так адчуваю
Ажно зрывае столь
І неба глядзіць на мяне

І выглядае зусім інакш
Я даўно не шукаў спакой
Я шукаў той салодкі транс
Я знайшоў гэты транс з табой

(А)ле чуеш нельга
Чуеш, нельга
Так нельга
Чуеш, нельга
Так нельга
Чуеш, нельга
Так нельга
Чуеш, нельга так!

Але ўсе, што як гэта ня мае падставы
Я і ўмоўна ты
Уяўляе сабой мелодыю паміж струн
Я, прабач, не настолькі п’яны
Заблытаны ў заганы
Зацыкліў ланцуг

Напісаў можа гэта Хармс
Так прыгожа а(б) чысціні
Ўсе прыгожа ў першы раз
Ці то ножык, верш, дотык, боль

Я больш не адчуваю соль
Я абразлівы дысананс
Альбо так адчуваю
Альбо так адчуваю

А ты кажаш нельга
Кажаш нельга
Так нельга
Кажеш нельга, нельга
Так нельга
Кажеш нельга
Так нельга
Кажеш нельга так