Nürnberg — Pytanni

Слушать Nürnberg — Pytanni

Текст Nürnberg — Pytanni

Твар у люстэрку з усмешкай глядзіць
Як напамін, што нешта не так
Кожную ноч думкі грызуць
Яны быццам зграя бяздомных сабак

Кім былі і хто мы ёсць
І кім потым станем
Гэтыя пытанні мы
Вырашаем самі

Нервова углядаешся у столь
Канапа збірае цяпло нашых цел
Кожны мой сон, як маленькая смерць
Не трэба было ўсё хацець, не трэба было ўсё хацець

Кім былі і хто мы ёсць
І кім потым станем
Гэтыя пытанні мы
Вырашаем самі

Знойдзем страх і мы яго
У сэрцы захаваем
Знікнем разам назаўжды
Па-над небакраем