Nizkiz — Так трэба

Слушать Nizkiz — Так трэба

Текст Nizkiz — Так трэба

Стоп!
Усё, што ранней замiнала
Ледзяны патоп
І нерухомыя днi
Я ўсё памятаю, не хачу
Забываць — гэта так мала
І здзiвiць сябе
Напэўна, зноў
Так трэба

Шукаць сваё шчасце
І марыць пакуль яшчэ
І ранiцу лашчыць cваёй
Усмешкай

Той
Хто быў амаль незвычайны
Выцячэ ў натоўп
І нават згубiцца ў iм
Я не ведаю, чаму цяпер
Не развітацца з адчаем
І здзвіць сябе, напэўна, зноў
Так трэба

Шукаць сваё шчасце
І марыць пакуль яшчэ
І ранiцу лашчыць cваёй
Усмешкай

І ў кожным другiм цячэ
І ў кожным свяцiць ярчэй
Мой човен набраў вады
І хваляй праз гарады
Я мушу знайсцi маяк
Так трэба

Шукаць сваё шчасце
І марыць пакуль яшчэ
І ранiцу лашчыць cваёй
Усмешкай

Шукаць сваё шчасце
І марыць пакуль яшчэ
І ранiцу лашчыць Сваёй
Усмешкай