NaviBand — Адной дарогай

Слушать NaviBand — Адной дарогай

Текст NaviBand — Адной дарогай

Паглядзі на мяне, я табе адкажу
Колькі новых дарог яшчэ чакае наc тут
Гэта ўсё, што знаёма, усё, што кранае
І разгараецца без агню

Паглядзі на мяне, колькі будзе яшчэ
Самых яркіх і незнаёмых дзён і начэй
Усе твае абяцанні, нястрымныя мары
Так незаўважна ў маёй руцэ

Там недзе залацісты вечар
Штодзень нам будуць
падарункам дажджы
Ты ветразь, я імклівы вецер
І калі ты са мной —
нам адной дарогай ісці

Азірніся вакол, я напрамак знайду
Гэта музыка кожны раз дае нам адчуць
Разам безліч чароўных прыгод і гісторый
Так нечакана абуджаюць вясну

Паглядзі на мяне, колькі будзе яшчэ
Самых яркіх і незнаёмых дзён і начэй
Усе твае абяцанні, нястрымныя мары
Так незаўважна ў маёй руцэ

Там недзе залацісты вечар
Штодзень нам будуць
падарункам дажджы
Ты ветразь, я імклівы вецер
І калі ты са мной —
нам адной дарогай ісці