Лявон Вольскі — Najlepšy dla žyćcia
Слушать Лявон Вольскі — Najlepšy dla žyćcia
Текст Лявон Вольскі — Najlepšy dla žyćcia
Мы ўсе жывем у казачным горадзе:
Ці то рубінавым, ці то смарагдавым.
І прадказаць спрабуем у чарговы раз,
Чым нас вялікі-жахлівы парадуе.
Гімны над рэчкай плывуць сэрэнадаю.
Гмахі паўзуць, хмарачосы ўзьвіваюцца,
Пэўна, што шмат каму тут падабаецца.
Бо для вачэй чалавека нязвыклага
Столькі вялікага, столькі жахлівага.
Дом мы шукалі і ўрэшце знайшлі яго.
Што ні рабі, гэты горад найлепшы для жыцьця.
Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця.
Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця.
М-м-м-м, гэты горад…
Ноччу мужчыны кружляюць над плошчаю,
У іх дагарае гарэлка апошняя.
Побач жанчыны лятуць па-над дахамі
За спакушальнымі “охамі” і “ахамі”,
Заўтра на працы ўсе будуць няўдахамі.
Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця.
Хочаш ці не, гэты горад найлепшы для жыцьця.
Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця.
Куды ні кінь, гэты горад…
Я тут пражыў столькі рознага-ўсякага,
Толькі чамусьці цяпер абыякава.
Што будзе з горадам? Хто будзе ў горадзе?
Гэта даўно прасьпявана і пройдзена.
Чым быў той горад: Радзімай ці Родиной?..
Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця.
Хочаш ці не, гэты горад найлепшы для жыцьця.
Куды ні кінь, гэты горад найлепшы для жыцьця.
Як ні круці, гэты горад…
Куды ні кінь, гэты горад найлепшы для жыцьця.
Як ні круці, гэты горад…
Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця.
Куды ні кінь, гэты горад…