Лявон Вольскі — Dźmuchaŭcovaje Vino
Слушать Лявон Вольскі — Dźmuchaŭcovaje Vino
Текст Лявон Вольскі — Dźmuchaŭcovaje Vino
Мы ў жыццёвы вір сваё скіроўвалі стырно
Былі ўсе нягоды нам няўзнак
І мы пілі з табою дзьмухаўцовае віно
Мне не забыцца на ягоны смак
Дзьмухаўцовае віно…
Дзьмухаўцовае віно…
Не турбавала нас, ці то відно, ці не відно
Натхняў нас вір бязлітасных атак
І мы пілі з табою дзьмухаўцовае віно
Мне не забыцца на ягоны смак
Дзьмухаўцовае віно…
Дзьмухаўцовае віно…
Падаюць зоркамі
Па-над пагоркамі
Мроі калішніх часоў
Моракам, ценямі
І летуценнямі
Знікнуць без знаку ізноў
Ізноў…
Пранесліся гады гарачых коней табуном
І нельга іхні без спыніць ніяк
І п’ю адзін я сёння дзьмухаўцовае віно
Не адчуваючы ягоны смак
Дзьмухаўцовае віно…
Дзьмухаўцовае віно…
Дзьмухаўцовае віно…
Дзьмухаўцовае віно…