Лявон Вольскі — Ciopłaje minułaje
Слушать Лявон Вольскі — Ciopłaje minułaje
Текст Лявон Вольскі — Ciopłaje minułaje
Дом на ўскрайку гораду, прайсьці крыху — і будзеш у лесе.
Там маё дзяцінства мне сьпявала невясёлыя песьні.
Разьвіталіся бацькі і Дзед Мароз ужо не прыходзіў.
Усе суседзі зь вёсак і жывуць сабе з трасянкай у згодзе.
Толькі ў снах вяртаецца
Цёплае мінулае.
Сумна пасьміхаецца
І смугой атульвае.
Горкі сьнегавыя і бясконцыя савецкія зоркі.
Робэрт Рэдфард уцякае спрытна ад пагоні ў Нью-Ёрку.
Школа, што абрыдла, і вучэльня, і мастацкія пляны.
Водар рок-н-ролу ўзбуджальны, і распусны, і п’яны.
Толькі ў снах вяртаецца
Цёплае мінулае.
Сумна пасьміхаецца
І смугой атульвае.
Штосьці ўжо размылася, а штосьці сьветла й цёпла згарэла,
Нешта прызабылася, а нешта назаўжды састарэла.
Людзі нараджаюцца і адыходзяць позна ці рана.
Дзе ты, мая Анечка, і нашыя стракатыя пляны?
Толькі ў снах вяртаецца
Цёплае мінулае.
Сумна пасьміхаецца
І смугой атульвае.
Толькі ў снах вяртаецца
Цёплае мінулае.
Сумна пасьміхаецца
І смугой атульвае.