Лера Яскевич — Кaлi paнa ўcтaнeш

Слушать Лера Яскевич — Кaлi paнa ўcтaнeш

Текст Лера Яскевич — Кaлi paнa ўcтaнeш

Калі рана ўстанеш разам з ветрам буйным
Што абудзіць струны неба, дрэў, травы
Колькі ты пачуеш гукаў-зыкаў дзіўных
Звонаў пераліўных, спеваў харавых

Калі рана ўстанеш разам з першай птушкай
Што шукае тут жа для дзяцей яды
Колькі ты паспееш памагчы слабейшым
Падтрымаць, суцешыць, выручыць з бяды!

Калі рана ўстанеш разам з мамай, татам
Ды за справу-працу возьмешся хутчэй
Колькі ты пачуеш радасці нясцерпнай
Аж да песні з сэрца, аж да слёз з вачэй

Калі рана ўстанеш разам з сонцам яркім
Разам з ветрам шпаркім, разам з белым днём
Сам тады, мой дружа, разумець ты будзеш
Для чаго мы, людзі, на зямлі жывём