J:МОРС — Зорка Венера

Слушать J:МОРС — Зорка Венера

Текст J:МОРС — Зорка Венера

Адмовіўся верыць
У зорку Венеру
Адмовіўся у думках
Імкнуцца за ёй
Халодныя вочы
Чужыя манеры
Але ўсё, што тваё
Назаўсёды з табой

Хто яны, твае дэманы?
Ім з табою не справіцца
Дзе яны, твае дэманы?
Набліжаецца раніца

Зачынены дзверы
І зорка Венера
Табе пасылае
Скупое святло
Адмовіўся бачыць
Адмовіўся верыць
Губляеш надзею
Кладзешся на дно

Хто яны, твае дэманы?
Ім з табою не справіцца
Дзе яны, твае дэманы?
Набліжаецца раніца