J:МОРС — Яна

Слушать J:МОРС — Яна

Текст J:МОРС — Яна

Кожны вечар новы бераг
Кожную раніцу вайна
Ланцужком аблокаў шэрых
Прыглядзіся, зноў яна
Ты забыўся і ўспомніў
Ты ўспомніў і забыўся
Вецер на яе далонях
Хлопец, як ты памыліўся
Яна дапаможа табе нават калі
Зусім не кахае цябе,
А ты не здавайся, ідзі
І ведай — яна таксама шукае цябе
Быццам падаў ліст кляновы
Аксамітная дарога
Сыйдзе ноч, дзень прыйдзе новы,
А гадоў зусім нямнога,
А навокал тлум і людзі
І ніхто табе не скажа
Дзе яно, каханне наша
І ці нешта з яго будзе
Яна дапаможа табе нават калі
Зусім не кахае цябе,
А ты не здавайся, ідзі
І ведай — яна таксама шукае цябе