J:МОРС — Блiзка

Слушать J:МОРС — Блiзка

Текст J:МОРС — Блiзка

Лёгкі, як прамень,
Хай надыходзіць дзень
З ветрам паўднёвым,
Просты, як матчыны словы
Над калыскай.
Шлях дадому зноў
Уздоўж зімовых стрэх.
Ідзем па сваіх знаёмых дварах
Ды вуліцах слізкіх.

І тое, што нам блізка
Кранае мае струны
Аб гэтым мае руны, мае карані.
У тваім і маім сэрцы
Аб гэтым усе песні
Далоняў тваіх рыскі
Усё тое, што нам блізка.

Усё наперадзе,
Гэта быў добры дзень.
І месяц саспелы
Ціхі, як матчыны спевы.
Неба над Мінскам
Нізка запаліла ліхтары.
Зірні дагары —
Паўсюль над табой яскравыя прыскі.

І тое, што нам блізка
Кранае мае струны
Аб гэтым мае руны, мае карані.
У тваім і маім сэрцы
Аб гэтым усе песні
Далоняў тваіх рыскі
Усё тое, што нам блізка.

І тое, што нам блізка
Кранае мае струны
Аб гэтым мае руны, мае карані.
У тваім і маім сэрцы
Аб гэтым усе песні
Далоняў тваіх рыскі
Усё тое, што нам блізка.