Gunesh — Апалiла сэрца

Слушать Gunesh — Апалiла сэрца

Текст Gunesh — Апалiла сэрца

Зоркi падаюць з нябёс
Быццам хтосьцi ў вышынi плача
Я шукаю i крычу
Бо цябе яшчэ хачу бачыць

Голас твой, святло вачэй
Цяплыня, як мы былi поруч
Я не ведала, аднак
Што душу абдыме так горыч

Апалiла сэрца болем
Расставання
А якiм жа будзе нашае спатканне?
Мiж прывiднага агню
Праз любоў i боль маю
Душа, ляцi

Зорнай лесвiцаю ўверх
Я знайду цябе, павер
Ты пачакай, ты не знiкай — свяцi!

Ах, як лёгка мы жылi
Лепшае не бераглi — верым!
Усё паспеем зразумець
İ разчынiм у дзiўны свет дзверы

Маем, ды не беражом
А як страцiм — плачам зноў горка
А ў празрыстай вышынi
Цiха падаюць з нябёс зоркi