Аня Шаркунова — Мы будзем першымі

Слушать Аня Шаркунова — Мы будзем першымі

Текст песни Аня Шаркунова — Мы будзем першымі

Быў цвёрды як гара,
Самотны, як зара,
І халодны, як снег,
Знаёмы ў вершах мне,
I птушках на акне
Лю’бы мой чалавек

Адзiны ў летуценнях
Ды кроў кiпiць у венах, заве прыцягненнямi зор
I ведаў ён напэўна
Што выйдзеш нiбы з пены марской на пясок

Бо неба чуе нас
Мару цешым мы
Аднойчы з табой будзем першымі
Дзе поўня сваё калыхае сны,
Аднойчы з табой мы будзем першымі

І крок яе дрыжаў
Па лезіве нажа,
Басанож па шыпах,
Знаёмая да слёз,
І вадаспад валос
Матылёк на вятрах…
Адна ў летуценнях
Люляла на каленях
Вясну,
Мілавала свой рай,

Спадкалiся вачамі
I успалыхнуў адчайна
Агнем
Небакрай

Бо неба чуе нас
Мару цешым мы
Аднойчы з табой будзем першымі
Дзе поўня сваё калыхае сны,
Аднойчы з табой мы будзем першымі