Akute — Марнатраўны сын

Слушать Akute — Марнатраўны сын

Текст Akute — Марнатраўны сын

Маю досыць солi

Маю досыць хлеба

Маю досыць бруду

Маю досыць неба

Досыць вольных дзеўчын

Што шукаюць лета

Досыць вечнай смагi

Новага сусьвета

Я — марнатраўны сын

Княства спадароў

Марнатраўны сын

Сунiчных палёў

Марнатраўны сын

Што раблю я тут

Час iсьцi дамоў

Хопiць iншых местаў

Хопiць iншых вулiц

Хопiць iншых твараў

Хопiць iншых вуснаў

Хопiць сумных песень

Пра сваю старонку

Хопiць рок-н-рола

На карысць падонкаў

Час вяртацца Вяртацца дамоў

Годзе слухаць байкi

Пра былую велiч

Годзе пiць гарэлку

На чужым вясельлi

Годзе падарожжаў

Дзе лясы пад ловы

Годзе паляваньняў

Дзе палi пад збожжа

Я — марнатраўны сын..