Zlata Mai,Nieviadomy — Мора
Слушать Zlata Mai,Nieviadomy — Мора
Текст песни Zlata Mai,Nieviadomy — Мора
Даруй, даруй мне драму
Падаецца, ты пазнаў мяне дасканала
Нават крыкі, нават звадкі, нават слёзы гора
Гэта ўсё такая дробязь, гэта капля ў мора
Нібы кола, нібы вір бясконцы
Мы гульню сваю не ў сілах скончыць
Дарэчы, паводзім сабе акі дзеці
Нібыта прагнем у гэтым стане замерці
Дарослымі станем, калі прыйдзе час…
Мора хвалюецца раз
Хопіць спроб, досыць слоў
Абое рабое з адною бядою
Хопіць спроб, досыць слоў
У тваім моры стаў бруднай вадою
Дужы шторм, моц вятроў
Роўнядзь зруйнуюць магутныя хвалі
Шэраг спроб… Толькі зноў
Буру накліча наша каханне
Зноў пакідаючы, прагнуў застацца
Потым чарговыя апошнія шанцы
Даваў і даваў, ізноў ды ізноў я
Штораз забываючы свае жа высновы
Колькі да цябе прайшоў
Колькі ад цябе прашу
Крокаў
Толькі ты жадаеш шоў
Ты жа даць так любіш шум
Навокал
Гэта наш агульны шлях
Але на сваіх плячах
Ношу важкую цягну заўзята
Мабыць мне будзе лягчэй
Толькі без тваіх вачэй
І ня варта больш шукаць вінаватых
Хай гэта штамп ды банальны даволі
Зноў паўтараю, што ты маё мора
Надвор’е змяняецца, вецер у твар…
Мора хвалюецца два
Хопіць спроб, досыць слоў
Абое рабое з адною бядою
Хопіць спроб, досыць слоў
У тваім моры стаў бруднай вадою
Дужы шторм, моц вятроў
Роўнядзь зруйнуюць магутныя хвалі
Шэраг спроб… Толькі зноў
Буру накліча наша каханне
Хопіць спроб, досыць слоў
Абое рабое з адною бядою
Хопіць спроб, досыць слоў
У тваім моры стаў бруднай вадою
Дужы шторм, моц вятроў
Роўнядзь зруйнуюць магутныя хвалі
Шэраг спроб… Толькі зноў
Буру накліча наша каханне
І колькі бруду не ўздымецца з ілам
У памяці якарам цёплыя плыні…
Мы ў соты раз у сабе знойдзем сілы
Каб зноўку халоднае блытаць з астылым
І зноўку надзеі праменьчык той кволы
Заззяе ідэяй ў вачах у абодвух
А раптам ня важныя змены надвор’я
І можа мора павінна быць морам?
Павінна быць
Скарбонкай інтрыг
І можа мора павінна быць морам?
Павінна быць
Скарбонкай інтрыг
Мора хвалюецца тры