Сябры — У бацькоўскім кутку

Слушать Сябры — У бацькоўскім кутку

Текст Сябры — У бацькоўскім кутку

У бацькоўскім кутку, краі слынных бароў,
Помню ўсмешку тваю, позірк ясны без слоў,
Выйду ўранку зару сустракаць за сялом,
Тваіх рук, мілых рук прыгадаю цяпло.

Прыпеў.

І пачую я голас твой,
Знай, мая любоў, я з табой,
Я з табой, а ты, а ты са мною,
Як дзве зорачкі ў адной.

У бацькоўскім кутку водар зёлак лясных
Я ўдыхаю і п’ю, нібы з вуснаў тваіх,
Ціхі ветрыка лёт, што галубіць зямлю,
Як дыханне тваё, пераймаю, лаўлю.

Прыпеў.

Прыдзе зорная ноч, цішай дол ахіне,
Сваіх воч, карых воч, не адводзь ад мяне,
І праз далечаў даль, і скрозь морак начны
Я змагу расказаць, што мне скажуць яны.

Прыпеў два разы.