Песняры — Вераніка
Слушать Песняры — Вераніка
Текст Песняры — Вераніка
I зноў пабачыў я сялiбы,
Дзе леты першыя прайшлi.
Там сцены мохам параслi,
Вясёлкай адлiвалi шыбы.
Усё ў пылу, i стала мне
Так сумна-сумна ў цiшыне…
Я ў сад пайшоу — там глуха, дзiка,
Усё травою парасло…
Няма таго, што раньш было…
Няма таго, што раньш было,
I толькi надпiс «Веранiка»…
I толькi надпiс «Веранiка»
На лiпы ў рэзаны ў кары.
Казаў вачам аб тэй пары: —
Расцi ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывый ўставай
I к небу надпiс падымай,
I к небу надпiс «Веранiка»…
Чым боле сходзiць дзён, начэй,
Тым iмя мiлае вышэй…