Nizkiz — Небяспечна
Слушать Nizkiz — Небяспечна
Текст Nizkiz — Небяспечна
Я бачыў, як змяняе дзень
Вакол мяне гукі на колер,
Як небасхіл пакінуў цень,
Глытаючы слова «ніколі».
Я бачыў праз туман вачэй
Усё часцей ціхае «Хопіць!».
Вядзі мяне. Глядзі ў мяне.
Не ведаю, дзе мы і хто ты.
Баюсь цябе! Баюсь цябе!
І мне цяпер немагчыма збегчы
Ад хуткіх сноў тваіх, але
Мне быць з табой, неба, небяспечна.
Я бачыў, як вяртае час
Зімовых нас, толькі на поўдзень,
Дзе прамяні не пра мяне
Зрываюць дах, нібыта злодзей.
Я бачыў, як яе далонь
здымае боль сярод пустэчы
Ратуй мяне! Ратуй мяне!
Я ведаю, што будзе лепшым.
Баюсь цябе! Баюсь цябе!
І мне цяпер немагчыма збегчы
Ад хуткіх сноў тваіх, але
Мне быць з табой, неба, небяспечна.
неба, небяспечна
неба, небяспечна
неба, небяспечна.
Баюсь цябе! Баюсь цябе!
І мне цяпер немагчыма збегчы
Ад хуткіх сноў тваіх, але
Мне быць з табой.
Баюсь цябе! Баюсь цябе!
І мне цяпер немагчыма збегчы
Ад хуткіх сноў тваіх, але
Мне быць з табой, неба, небяспечна.
неба, небяспечна
неба, небяспечна
неба, небяспечна.