Nevika — ВІШНЯ
Слушать Nevika — ВІШНЯ
Текст Nevika — ВІШНЯ
Можа, калі арэх зацвіце
Я прыйду да цябе, я прыйду да цябе
Можа, калі арэх зацвіце
Я прыйду да цябе, я прыйду да цябе
Як у чыстым полі вішня зацвіла
Маладое дрэўца, кволая была
Захацеў забраць ты ў сад яе з сабой
Больш не дась табе вішня кветкі ні адной
Бачу, мяне хочаш прыручыць
Хочаш далучыць да сваёй волі
Толькі скажы, як мне далей быць
Як выпрастаць крылы птушцы ў няволі?
Ты не рві травы (гэта косы мае)
Не тапчы расы (гэта слёзы мае)
Можа, калі арэх зацвіце
Я прыйду да цябе, я прыйду да цябе
Можа, калі арэх зацвіце
Я прыйду да цябе, я прыйду да цябе
Можа, калі арэх зацвіце
Я прыйду да цябе, я прыйду да цябе
Ты паспрабуй закахацца
У дзяўчыну, што па павер’ям жыве
І хай Пярун тады лясне, разыйдуцца горы
У той самы час я прыйду да цябе
Я табе казала што (што?)
І хай год і хай цэлая вечнасць міне
Усё адно, усё адно
Без свабоды сваёй вішня не зацвіце
Бачу, мяне хочаш прыручыць
Хочаш далучыць да сваёй волі
Толькі скажы, як мне далей быць
Быццам птушцы ў няволі?
Ты не рві травы (гэта косы мае)
Не тапчы расы (гэта слёзы мае)
Можа, калі арэх зацвіце
Я прыйду да цябе, я прыйду да цябе
Можа, калі арэх зацвіце
Я прыйду да цябе, я прыйду да цябе
Можа, калі арэх зацвіце
Я прыйду да цябе, я прыйду да цябе

