Лявон Вольскі — Iržavaja dziaržava
Слушать Лявон Вольскі — Iržavaja dziaržava
Текст Лявон Вольскі — Iržavaja dziaržava
Іржавая дзяржава сваю атруту п’е
Ні жалем, ні пажарам не ўратаваць яе
Карозія метала пажэрла механізм
З усіх магчымых рухаў дасяжны толькі ўніз
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава
Ёй дыхае ў спіну
Сапраўдная краіна
Жрацы іржавай секты па вушы ў хлусні
Сабе не вераць самі, каго з іх не вазьмі
Яны чытаюць мантру: Нідзе не маем іржы
Але ўсе ўсё бачаць — кажы ці не кажы
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава
Ёй дыхае ў спіну
Сапраўдная краіна
Іржавая дзяржава скрыгоча і трашчыць
Палохае турмою, застрашвальна крычыць
Шмат роспачы і болю, няспраўджаных надзей
Але іржы ўсё болей, і скон усё бліжэй
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава
Ёй дыхае ў спіну
Сапраўдная краіна
Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава
Ёй дыхае ў спіну
Сапраўдная краіна