Лявон Вольскі — Čałaviek Nichto
Слушать Лявон Вольскі — Čałaviek Nichto
Текст Лявон Вольскі — Čałaviek Nichto
Чалавек Ніхто ведае пра ўсё
Значна лепей за кожнага з нас.
Ён з малых гадоў рыхтаваў сябе
Да скарэньня народных мас.
Чалавек Ніхто слухаў Sonic Youth
І чытаў Альбэра Камю.
Чалавек Ніхто можа зьняць кіно,
Можа, нават у стылі “ню”.
Гэта банальныя словы
І трывіяльны матыў:
“Паслухай, а раптам чалавек Ніхто —
Гэта ты?..”
Не, безумоўна, ня ты…
Чалавек Ніхто напісаў раман
І ўрыўкі чытае нам.
Чалавек Ніхто ў спартзалу ідзе
І рэкорды ставіць там.
Ён можа граць, ён любіць сьпяваць,
Выкладаецца на ўсе сто.
Ён будзе кампэтэнтна размаўляць,
Але ён — чалавек Ніхто.
Гэта банальныя словы
Упоперак горла стаяць:
“Паслухай, а раптам чалавек Ніхто —
Гэта я?..”
Не, безумоўна, ня я…
Чалавек Ніхто ў сваім аўто
Успамінае былых кабет.
Чалавек Ніхто не ў гуморы, бо
Ён крыўдуе на гэты сьвет.
Плянаваў ён славу, пашану, бабло,
Але чамусьці жыцьцё не дало.
І чакай Гадо, не чакай Гадо —
Але вось чалавек Ніхто.
Гэта банальныя словы,
Як шэрыя нашы дамы:
“Паслухай, а раптам людзі Ніхто —
гэта мы?..”
Не, безумоўна, ня мы…
Не, безумоўна, ня мы…
Не, безумоўна, ня мы…