J:МОРС — Адліга
Слушать J:МОРС — Адліга
Текст J:МОРС — Адліга
Мінулыя дні, пясок паміж пальцаў,
Успаміны як сны, час абнуляцца,
І нешта замест зусім нечакана,
І люты зыходзіць рана….
Адліга,
Я стану зрокам, я стану слыхам,
Вачамі крануцца і ледзьве дыхаць
Гэтай адлігай….
Дварамі наскрозь, дзе муры адвеку
Утойваюць лёс апошняга снегу,
І сэрца жыве, і сэрца хварэе,
У сэрцы яшчэ завеі….
Адліга,
Я стану зрокам, я стану слыхам,
Вачамі крануцца і ледзьве дыхаць
Гэтай адлігай…..