Сябры — Жытнёвы звон

Слушать Сябры — Жытнёвы звон

Текст Сябры — Жытнёвы звон

Калi за летам не ўбачу жыта,
Зраблюся хворым, зраблюся хворым.
За мною тое, што перажыта,
Стаiць з дакорам, стаiць з дакорам.

Дубоў вялiкасць, бярозаў светласць
У зялёным дыме, у зялёным дыме.
I свет адметны, i час прыкметны
Мы – маладыя, мы – маладыя.

А што засела ў сэрцы кволым
З часоў дзяцiнства, з часоў дзяцiнства?
А тая песня i матчын голас
У полi чыстым, у полi чыстым!

Такi любiмы, як вочы мацi,
Як сонца ў росах, як сонца ў росах,
Яго за век ты не растрацiш
Той звон калоссяў, той звон калоссяў.

Як позiрк мацi, такi ласкавы,
Да смерцi родны, да смерцi родны.
На радасць шчодры, на шчасце шчодры
Ён несмяротны, ён несмяротны.

Калi за летам не ўбачу жыта,
Зраблюся хворым, зраблюся хворым.
За мною тое, што перажыта
Стаiць з дакорам, стаiць з дакорам.