Nizkiz — Блізка

Слушать Nizkiz — Блізка

Текст Nizkiz — Блізка

Не падобна на ману,
Не падобна на сон
Так бяруць нашу мару
У бясконцы палон.
Цалаваныя плошчай –
Сэрцы хто маляваў
Хто не заплюшчыў вочы
Нібыта немаўля.

Быццам бы ўсё ўжо знікла
Быццам усё адбылося
Быццам бы шчасця звыкласць
Прабіла нас наскрозь
Сыдзе зіма імкліва
І апранае зноў
Два белых-белых крылы
Чырвоны мой анёл
INSTRUMENTAL

Развіталіся з дзяцінствам
Бо засталіся тут
Зазірнуўшы злачынцу
У душу, поўную ільду
Мая белая стая
Між дамоў і мастоў
Паміж пеклам і раем
Выбірае любоў

Быццам бы ўсё ўжо знікла
Быццам усё адбылося
Быццам бы шчасця звыкласць
Прабіла нас наскрозь
Сыдзе зіма імкліва
І апранае зноў
Два белых-белых крылы
Чырвоны мой анёл

І пыталася маці:
«Дзеткі, дзе ў вас баліць?
Што паспелі вы страціць?
Чым той боль выдаліць?»
Няма часу для болю!
Няма часу на стому!
Паміж пеклам і раем
Выбіраю наш дом!

Каб усё хутчэй ужо знікла,
Каб толькі адбылося,
Каб толькі шчасця звыкласць,
Прабіла нас наскрозь.
Сыдзе зіма імкліва
І ўздымае зноў
Два белых-белых крылы
Чырвоны мой анёл